Сямён Пятровіч Пархімовіч
Сямён Пятровіч Пархімовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1998 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Сямён Пятровіч Пархімовіч (25 сакавіка 1912, в. Валасач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 1998) — заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), Горкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1935).
Працаваў аграномам МТС у г.п. Рудзенск Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: кіраўнік падпольнай групы, партызан, сакратар Глыбоцкага падпольнага камітэта КПБ. З 1944 года у Глыбоцкім райкаме КПБ, сакратар Полацкага абкама КПБ. З 1955 года ў Ашмянах. У 1956—1972 гадах дырэктар ПТВ № 192.
Узнагаоды
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалём «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), іншымі ўзнагародамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пархімовіч Сямён Пятровіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 20.
- Пархімовіч Сямён Пятровіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 563—564. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі).
- Асобы
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі ў 1998 годзе
- Выпускнікі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Сакратары Полацкага абкама КПБ
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Постаці Ашмян